Прыкладна а 17 гадзіне на цэнтральнай плошчы Салігорску былі затрыманыя прадпрымальнікі Аляксандар Цацура і Ларыса Насановіч. Яны зьбіраліся подпісы салігорцаў у падтрымку дробных гандляроў, а таксама за адмену ўказу №760, які забараняе прадпрымальнікам мець наёмных рабочых.

Да райвыканкаму ў Салігорску сёньня прыйшло больш за 50 чалавек. На затрыманых склалі пратаколы, ноч яны правядуць у ізалятары часовага ўтрыманьня, а заўтра павінны адбыцца суды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?