Выява: The Times / Getty Images

Выява: The Times / Getty Images

Генетыкі пад кіраўніцтвам Джоржа Чорча, прафесара Гарвардскага ўніверсітэта, ЗША, здолелі інтэграваць гены вымерлых мамантаў у ДНК сучасных сланоў, распавядае The Times.

У хуткім часе навукоўцы абяцаюць прадставіць вынікі даследавання ў рэцэнзаваным навуковым часопісе.

На сёння навукоўцы маюць здаровыя клеткі слана з генамі маманта, што адказваюць за ключавыя прыкметы дагістарычных жывёл: гемаглабін, поўсць, вялікія вушы, тлушчы.

Прафесар не падтрымлівае ідэю кланавання мамантаў з захаваных парэштак мамантаў. Чорч выступае за паэтапнае аднаўленне генома старажытных жывёл па фрагментах ДНК, знойдзеным у вечнай мерзлаце. З цягам часу ДНК будзе больш і больш набліжацца да сапраўднага маманта.

Кіраўнік праекту верыць, што маманты змогуць выканаць важную ролю ў стабілізацыі экасістэмы сібірскай тундры.

Для сваёй работы ён выкарыстоўвае камп’ютарны інструмент рэдагавання геному Crispr. Гэты інструмент таксама дазволіў іншай групе навукоўцаў перадаць мутацыі наступнаму пакаленню з эфектыўнасцю ў 97%, што літаральна парушае законы генетыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?