Старшы лейтэнант ВПС Украіны прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі за дзяржаўную здраду. Яго справу разглядаў Арджанікідзэўскі раённы суд Запарожжа.
Афіцэра прызналі вінаватым у перадачы сакрэтных звестак аб размяшчэнні ўкраінскіх войскаў у Данбасе супрацоўнікам ФСБ.
У Службе бяспекі Украіны заявілі, што асуджаны за грошы перадаваў Расіі паролі і пазыўныя, а таксама звесткі аб маршрутах перамяшчэння і радыёчастотах украінскіх баявых самалётаў.
Афіцэр быў затрыманы ў верасні 2014 года ў выніку спецаперацыі СБУ пры спробе перадаць сакрэтную інфармацыю.
0
0
0
0
0
0