УЕФА не стане разводзіць зборныя Расіі і Украіны па розных групах на чэмпіянаце Еўропы па футболе 2016 года, калі абедзве гэтыя каманды праб'юцца ў фінальную частку турніру.

Еўра-2016 пройдзе ў Францыі. Сябра выканкама УЕФА Францішак Лаўрынец заявіў, што на нейтральным полі Расія і Украіна могуць згуляць.

«Калі абедзве каманды кваліфікуюцца, я не бачу праблемы ў тым, што яны могуць сустрэцца ў адной групе», — сказаў Лаўрынец у кулуарах пасяджэння выканкама УЕФА, на якім прысутнічалі расійскія і ўкраінскія дэлегаты.

Пасля далучэння Крыма да Расіі УЕФА вырашыла развесці расійскія і ўкраінскія клубы, а таксама нацыянальныя зборныя ва ўсіх еўрапейскіх спаборніцтвах. У прыватнасці, каманды з Расіі і Украіны былі разведзеныя па розных парах пры лёсаванні матчаў Лігі Еўропы. У чвэрцьфіналы гэтага турніру прайшлі піцерскі «Зеніт», кіеўскае «Дынама» і днепрапятроўскі «Днепр».

У адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2016 года Расія і Украіна знаходзяцца на трэціх месцах у сваіх групах. Расія пасля чатырох матчаў набрала 5 ачкоў, саступаючы Аўстрыі (10 ачкоў) і Швецыі (6 ачкоў). Украіна з 9 ачкамі пасля чатырох матчаў саступае Славакіі (12 ачкоў) і Іспаніі (9 ачкоў, але лепшая ў параўнанні з Украінай розніца забітых і прапушчаных галоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?