Нью-Ёрк
Лас-Вегас
Сан-Францыска
Разам з трэцяй серыяй фота, на якой Сан-Францыска зняты з вышыні 2 км, Венсан Лафарэ анансаваў выданне папяровага альбома AIR. У кнігу таксама ўвойдуць здымкі Чыкага і Лос-Анжэлеса.
Лафарэ робіць здымкі з самалёта. «Злавіць» святло яму дазваляе асаблівая тэхніка праграмнай стабілізацыі выявы.
Нядаўна фатограф знайшоў спонсараў для палёту ў Еўропу, куды ён накіруецца ў маі. Акрамя таго, фатограф вядзе перамовы адносна здымак у Аўстраліі і Азіі ўвосень.