54-гадовы славацкі трэнер Любамір Покавіч працягнуў кантракт з хакейным клубам «Дынама» (Мінск).

«Сёння [у панядзелак] адбылася сустрэча старшыні назіральнай рады Ігара Шуневіча і Любаміра Покавіча, падчас якой было прынятае рашэнне, што ў сезоне-2015/16 славацкі спецыяліст працягне працу галоўным трэнерам», — гаворыцца ў апублікаваным 23 сакавіка паведамленні прэс-службы клуба.

Найбліжэйшым часам Шуневіч, які ўзначальвае Міністэрства ўнутраных спраў, «правядзе нараду ў пашыраным складзе з кіраўніцтвам клуба і трэнерскім штабам, на якой будуць вызначаныя задачы на наступны сезон».

У сезоне-2014/2015 «Дынама» пад кіраўніцтвам Покавіча выйшла ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, упершыню набраўшы 100 ачкоў (у 60 матчах) і заняўшы пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. У першым раўндзе плэй-оф «Дынама» прайграла фінскаму «Ёкерыту» (1:4).

Славак узначаліў «Дынама» 23 лістапада 2013 года, заняўшы месца беларускага трэнера Аляксандра Андрыеўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?