Пра гэта паведамляе сайт Белчыгункі.

З мэтай павышэння якасці паслуг па перавозцы пасажыраў маршрутам Брэст — Мінск — Віцебск з 3 красавіка прызначаецца новы цягнік міжрэгіянальных ліній №680/679, гаворыцца ў паведамленні.

Састаў будзе курсіраваць па пятніцах, суботах і нядзелях. Цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 14.05, са станцыі Мінск-Пасажырскі — у 18.48 і прыбываць на станцыю Віцебск-Пасажырскі ў 23.01. Час яго адпраўлення ў зваротным напрамку з Віцебска — 23.28, прыбыцця ў Брэст — раніцай наступнага дня ў 08.28.

Цана квітка з Брэста да Віцебска ў купэйным вагоне складае 125 900 рублёў, у плацкартным вагоне — 91 200 рублёў. Праезд у гэтым цягніку ад Мінска да Віцебска ў купэйным вагоне абыйдзецца ў 74 000, у плацкартным — 53 700.

Акрамя таго, з канца сакавіка Беларуская чыгунка прапануе пасажырам больш зручны расклад руху міжнароднага цягніка №371 / 372 Магілёў — Львоў.

Зараз цягнік курсіруе па цотных датах, а з 29 сакавіка ён будзе курсіраваць па няцотных. Састаў будзе адпраўляцца з Магілёва ў 15.42 (раней — у 12.44), з Мінска — у 19.16 (раней - у 17.39) і прыбываць у Львоў раніцай наступнага дня ў 09.07 замест 05.54.

Што тычыцца зваротнага шляху, то з 30 сакавіка час адпраўлення саставу са Львова застанецца ранейшым — 19.48, але з Мінска ён будзе адпраўляцца на 50 хвілін раней — у 9.30 замест 10.40, а прыбываць у Магілёў — у 13.19 замест 14.43.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0