Беларусь можа зарабляць грошы як «тэра інкогніта» на транзітных плынях і на статусе «запаведніка камунізму». Аднак у бліжэйшай перспектыве Беларусь ужо не стане турыстычнай Меккай.

Расійская плыня, якая фактычна з'яўляецца адзінай, вычэрпваецца, а дзяржава ўпарта робіць стаўку менавіта на яе.

Што сабой уяўляе ўязны турызм? Чаму Беларусь не зможа ў агляднай будучыні ператварыцца ў турыстычную Мекку?

На пытанні «Свободных новостей плюс» адказвае галоўны рэдактар штотыднёвіка «Турызм і адпачынак» Лілія Кобзік.

— У 2014 годзе Беларусь наведалі каля 100 тысяч турыстаў, колькасць іх засталася практычна на ранейшым узроўні…

— Бог ведае, што сабой уяўляе сёння наш уязны турызм. Усе вывернута навыварат. Па адной статыстыцы, Мінск штогод наведвае каля 400 тысяч турыстаў. Аднак па іншай — арганізаваных турыстаў у краіну прыбывае толькі 136 тысяч. Як суадносяцца гэтыя лічбы?

А памежнікі паўтараюць: штогод да нас прыязджаюць каля 5 мільёнаў чалавек. Нават калі мы возьмем сярэдні паказчык у 200—300 тысяч турыстаў — гэта ўсё роўна драбкі ад таго, што маюць краіны-суседкі. Безумоўна, мы не дараслі да такога ўзроўню, каб на кожнага жыхара краіны прыпадала па турысце, але на 10 беларусаў адзін турыст — цалкам рэальная лічба.

— Хто і навошта едзе ў Беларусь?

— 80% тых, хто прыязджае сюды, — расіяне. Усе астатнія — палякі, літоўцы, немцы, ізраільцяне, амерыканцы — прадстаўлены парай тысяч турыстаў. Хтосьці прыязджае па бізнесе, па іншых інтарэсах, але мэтавых груп практычна не хапае.

Безумоўна, геаграфічнае становішча дазваляе ператварыць Беларусь ва ўсходнееўрапейскую Швейцарыю. Але нават транзітныя ланцужкі часткова страчаны за час незалежнасці краіны. Пасля распаду СССР, падзення жалезнай заслоны людзі з усяго свету прыязджалі паглядзець «наш куст»: Прыбалтыку, Украіну, Расію, Польшчу… Пераважна гэта пенсіянеры з Канады, ЗША, Новай Зеландыі. Але з часам цікавасць вычарпалася, паколькі мы не працавалі ў гэтым кірунку.

Справа ў тым, што турысты мэтанакіравана не прылятаюць глядзець адну Беларусь — занадта дарагое задавальненне. Дарагія краіны не могуць прыцягваць турыстаў у масавым парадку, а Беларусь адносіцца да досыць дарагіх. Гэта дурная слава, яна пайшла гуляць па свеце, і каб выправіць становішча, спатрэбіцца не адзін год.

— Ці рэальна ператварыць Беларусь у турыстычную Мекку?

— Калі коратка — не.

Гадоў 10—15 таму, калі турызм актыўна развіваўся ў суседніх краінах, наша дзяржава таксама задумалася. Аднак мы заўсёды спазняліся і ўвесь час спрабавалі ўскочыць у апошні вагон. Тым больш, нават у нашых суседзяў умовы не ідэальныя: няма мора, няма патрэбнага клімату, інфраструктуры. Аднак ім сур'ёзна дапамагаў Еўразвяз: вылучаў дастаткова вялікія сродкі на аднаўленне славутасцяў.

Нашы плюсы? Напрыклад, багатая гісторыя. Можна было б здабываць выгады па трох напрамках: Беларусь — тэра інкогніта, транзітная краіна і запаведнік камунізму, страчанай сістэмы. Але як на гэтым зарабляць, мы да гэтага часу не ведаем.

У мінулым годзе прайшоў чэмпіянат свету па хакеі, які даў імпульс развіццю інфраструктуры, напрыклад будаўніцтву гатэляў. Яны з'явіліся, аднак сёння катастрафічна мала запоўненыя. Хоць, магчыма, усё ж наяўнасць гатэляў выкліча прыток дзелавых людзей.

Але мы ніколі не задумваліся аб тым, як разрозненыя ручаі аб'яднаць, сабраць у адну плыню. Дзяржава ж зрабіла стаўку не на ўвесь зацікаўлены свет, а пераважна толькі на расейцаў. Адзін і да таго ж нестабільны струмень.

Беларусі даўно трэба было заняцца дыверсіфікацыяй —прыцягваць турыстаў з Ізраіля, Усходняй і Заходняй Еўропы, з той жа самай Польшчы. У 2015 годзе Белавежская пушча прапануе бязвізавыя туры на тры дні. Ідэя прывабная, але мы пакуль таксама не ведаем, што гэта дасць.

Дарэчы, візы — не самая галоўная перашкода ў развіцці турызму. У мінулым годзе стаў дзейнічаць бязвізавы рэжым з Турцыяй, а турыстаў стала менш. Праблему трэба разглядаць у комплексе.

На жаль, усё ў нас прадстаўлена фрагментарна. Едзьце ў Нарач, Браслаў — шыкоўныя мясціны! Аднак рэстараны — асобна, адпачынак — асобна, начлег — асобна. Знайсці можна ўсё, а каронная фраза: месцы трэба ведаць. Прыязджае турыст у Беларусь, куды яго вязе турфірма? Экскурсія па Мінску, затым Нясвіж, Дудуткі… Асобныя турфірмы ладзяць экскурсію на «Лінію Сталіна» (многія не робяць гэта прынцыпова). Увечары можна схадзіць у Оперны тэатр. А што далей? Мінск — неатмасферный горад, турпрадукту кот наплакаў.

Падсумую: Беларусь можа яшчэ раз адкрыцца для цывілізаванага свету, аднак для гэтага ў краіне павінна нешта адбыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?