Патрапіў учора на прэзентацыю фільма «Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў». Фільм дакументальны, створаны ў Варшаве сіламі энтузіястаў.

Чакаў з’яўлення яго больш за год (бачыў калісьці трэйлер), і фільм чаканняў не падмануў! Зроблены на вельмі высокім ўзроўні, па матэрыялах С. Ярша, ён пакідае моцнае ўражанне. А асоба непадрыхтаваная (ідэалагічна) можа ўвогуле звар’яцець, бо інфармацыя прадстаўлена ўнікальная і шмат для каго ў Беларусі будзе выглядаць як фантастыка! Ды не, якая фантастыка, чыстае фэнтазі. Нейкія беларускія нацыяналістычныя партызаны, якія хаваліся ў лясах да сярэдзіны 50‑ых і дапамагалі беларускім сялянам змагацца з калгасамі!

У якога ветэрана можа дах паехаць! Хоць насамрэч ветэраны пра ўсё гэта ведаюць і бачылі самі, проста за апошнія 60 год ім так прамылі мазгі, што на праўдзівую гісторыю вайны, яны здаецца забыліся.

Фільм канешне неадназначы і ў сэнсе матэрыялаў (амаль ніякіх праўдзівых дакументаў не паказана акрамя некалькіх фотаздымкаў) і ў сэнсе рэпрэзэнтатыўнасці( чыста эмацыйна трохі сухаваты, як па мне). Але адно несумнеўна, ён адкрывае забароненую тэму для шырокай грамадкасці, і, я мяркую, зойме вельмі важную нішу ў сучасным нацыятварэнні.

Так што чакайце — хутка ў Беларусі!

Cymus, Livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0