Газавае воблака ў раёне Nova Vul 1670. Фота: ESO/T. Kamiński

Газавае воблака ў раёне Nova Vul 1670. Фота: ESO/T. Kamiński

Навукоўцы вызначылі прыроду загадкавага назірання 1670 года. Тое, што лічылася найдаўнейшым назіраннем выбуху Новай, аказалася рэдкім сутыкненнем зорак, сцвярджаюць навукоўцы ў часопісе Science.

У 1670 годзе астраномы Гевелій і Касіні назіралі цягам двух гадоў выбух Новай у сузор’і Лісічкі. Але пасля зорка проста знікла. 

Сляды зоркі, што атрымала назву Nova Vul 1670, навукоўцы знайшлі толькі ў 1980-х, а даследавалі толькі ў мінулым годзе.

Раней меркавалася, што ў 1670 г. навукоўцы назіралі Новую — зліццё белага карліка і зоркі-кампаньёна, што дае ў выніку падобны да выбуху працэс. Але дыстанцыйны аналіз халоднага газу вакол зорак даў незвычайныя вынікі, не характэрныя для Новых.

Навукоўцы прыйшлі да высновы аб тым, што Nova Vul 1670 насамрэч была крайне рэдкім выпадкам «аварыі» — сутыкнення дзвюх звычайных зорак, пасля якога застаюцца толькі бляклыя рэшткі, ахутаныя халодным газам з цяжкімі малекуламі. У выпадку Nova Vul 1670 воблака мае дзіўную форму пясочнага гадзінніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?