Днём 24 сакавіка на сайце агенцтва ў нататцы пад загалоўкам «Амерыканскі рыбак злавіў на кручок 270-кілаграмовую акулу» быў апублікаваны фрагмент улёткі «святкуем Дзень Волі разам» з выявай «Пагоні». Затым карцінка была выдаленая.

фота з фэйсбука Таццяны Каравянковай, БелаПАН

фота з фэйсбука Таццяны Каравянковай, БелаПАН

З'яўленне фрагмента ўлёткі з нагоды Дня Волі на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА патлумачылі «некарэктнай працай выпускаючага рэдактара».

Як патлумачыў БелаПАН генеральны дырэктар БелТА Дзмітрый Жук, малюнак з'явіўся на сайце памылкова.

«Гэта некарэктная праца рэдактара па сайце», — сказаў ён, не ўдакладняючы, якая менавіта ілюстрацыя павінна была быць выстаўлена да нататкі пра акулу.

На пытанне, ці будзе пакараны рэдактар, Жук адказаў: «Будзем далей глядзець, вызначаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?