«У рэдакцыі тэлеканала і сайта LifeNews праходзяць ператрусы, санкцыянаваныя Следчым камітэтам. У дадзены момант следчыя канфіскуюць дакументы і серверы кампаніі», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце LifeNews.

Кіраўнік холдынгу Арам Габрэлянаў лічыць, што ператрусы ў рэдакцыі могуць быць звязаныя з пошукам дакументаў па адным з журналісцкіх расследаванняў, якія вяла рэдакцыя.

Следчыя канфіскуюць серверы, афіцыйных дакументаў па справе пакуль не далі. Аднак, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра справу, звязаную з сэксуальнымі скандаламі ў школах, якую расследавалі журналісты холдынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?