Гатэль пад вулканам Арэнал у Коста-Рыцы. Фота: turismo.gob.ec

Гатэль пад вулканам Арэнал у Коста-Рыцы. Фота: turismo.gob.ec

Дзякуючы залевам і геатэрмальнай энергіі Коста-Рыка змагла прынамсі часова забяспечыць сябе электрычнасцю на 100% з альтэрнатыўных крыніц энергіі, паведамляе ScienceAlert.

Праз моцныя дажджы гідраэлектрычныя аб’екты краіны выдалі так шмат энергіі, што спальваць выкапнёвае паліва проста не было патрэбы.

Краіну з насельніцтвам у 4,5 млн чалавек ужо амаль тры месяцы няспынна забяспечваюць электраэнергіяй вада (на гідратэрмальныя станцыі ў мінулым годзе прыходзілася 80% вытворчасці электрычнасці), вецер, сонца і перапрацоўка біямасы.

Па заяўленнях урада, Коста-Рыка дасягнула нулявога ўзроўню шкодных выкідаў ад вытворчасці электрычнасці. Гэта асабліва карысна для краіны, чыя эканоміка арыентаваная найперш на турызм і аграсектар.

***

Коста-Рыка — невялікая краіна ў Цэнтральнай Амерыцы. Характарызуецца высокім індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу (68 месца ў свеце). Валавы ўнутраны прадукт у 2014 годзе ацэньваўся ў 53 млрд даляраў, альбо 10,8 тысяч даляраў на чалавека. Займала першае месца ў Сусветным індэксе шчасця ў 2009 і 2012 гадах. У 1949 годзе першай у свеце ліквідавала армію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?