У Мінску завершана следства па справе аб махлярстве менеджара прыватнай кампаніі. 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, у лютым гэтага года быў затрыманы 29-гадовы вядучы спецыяліст прыватнай гандлёвай кампаніі, які падбухторваў свайго дырэктара да давання хабару службовай асобе дзяржаўнага вытворчага прадпрыемства. У дачыненні да падазронага распачалі крымінальную справу, ён узяты пад варту. 

Устаноўлена, што зламыснік паведаміў свайму кіраўніку лжывую інфармацыю пра верагодны зрыў дагавора на пастаўку прадпрыемству сланечнікавага шроту больш як на 7 млрд рублёў, права на якую прыватная кампанія выйграла праз электронны аўкцыён. Ён таксама прапанаваў выправіць сітуацыю шляхам перадачы генеральнаму дырэктару прадпрыемства хабару ў 4,5 тыс. долараў ЗША, пра што нібыта ёсць дамоўленасць з патэнцыяльным хабарнікам. Пры атрыманні валюты ад кіраўніка менеджар быў затрыманы з доказамі злачынства. 

Следчым ён прызнаўся, што грошы збіраўся прысвоіць у якасці кампенсацыі за неатрыманне прэміі па выніках мінулага года, нягледзячы на тое, што кіраўнік дэпрэміраваў яго па аб'ектыўных прычынах. 

Менеджару выстаўленае канчатковае абвінавачанне на падставе ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК (падбухторванне да давання хабару ў буйным памеры), а таксама на падставе ч. 3 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў буйным памеры). 

Падчас расследавання абвінавачваны прызнаў сваю віну цалкам. Следчымі накладзены арышт на яго маёмасць, у тым ліку на аўтамабіль коштам 270 млн рублёў. 

Папярэдняе расследаванне завершана. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?