Банер вышынёй восем метраў з партрэтамі тэлевядучай Ксеніі Сабчак і акцёра Максіма Вітаргана і надпісам «Вы гатовыя аплачваць такую культуру?» павесілі насупраць маскоўскага Тэатра Нацый. Ініцыятыва належыць актывістам арт-пляцоўкі «Главплакат.ру», паведамляецца на яе сайце.

На плакаце надрукаваная цытата, якая нібыта належыць Сабчак і шырока распаўсюдзілася ў інтэрнэце ў красавіку 2013 года. Тады ў сеціве з'явілася аўдыёзапіс тэлефоннай размовы, які быццам бы адбыўся паміж тэлевядучай і супрацоўніцай домаўпраўлення. Пад партрэтам Вітаргана на плакаце размешчана іншая цытата — пра каментатараў і дуст.

Падобна на тое, што банер стаў рэакцыяй на тэатральны дэбют Ксеніі Сабчак. Як стала вядома раней, за ролю свацці ў гогалеўскім спектаклі «Жаніцьба» ў Тэатры Нацый Сабчак заплацілі 362000 рублёў з расейскага бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?