Укладчыкам-фізічным асобам ЗАТ «Дэльта Банк» у поўным аб'ёме выплацяць кампенсацыю, а таксама налічаныя на момант адклікання ліцэнзіі працэнты.
Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік часовай адміністрацыі банка Аляксандр Пядзько.
Аляксандр Пядзько падкрэсліў, што ў агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб «сродкаў больш чым дастаткова для таго, каб выканаць абавязацельствы перад укладчыкамі ў поўным аб'ёме».
Акрамя самога ўкладу кліентам вернуць працэнты, налічаныя на момант адклікання ліцэнзіі ЗАТ «Дэльта Банк», гэта значыць па 17 сакавіка ўключна.
Кіраўнік часовай адміністрацыі банка звярнуў увагу, што Беларусь — адзіная на постсавецкай прасторы краіна, дзе інтарэсы ўкладчыкаў абароненыя дзяржавай у такім аб'ёме.