Звеставанне (Дабравешчанне) Марыі — гэта дзень, у які Арханёл Габрыэль (Гаўрыіл) абвясціў ёй пра тое, што яна стане Маці Бога, і ў які пад яе сэрцам з’явілася новае жыццё — Хрыстос.

У падзеі, звязанай з прыходам Хрыста на зямлю, Касцёл бачыць здзяйсненне надзеі Ізраэля. Марыя — гэта ўвасабленне Ерузалема і спадкаемца дадзеных яму абяцанняў, якія спаўняюцца, калі Яна, напоўненая верай, прамаўляе у момант Звеставання словы: «Вось я слуга Пана, няхай мне станецца паводле Яго слова».

Дзякуючы Марыі Бог становіцца «Богам з намі» — прадказаным прарокамі Эмануэлем, паведамляе catholic.by

Хіба што ніводзін эпізод са Святога Пісання не набыў такой папулярнасці ў мастацтве, як сцэна Звеставання. Шматлікія творцы спрабавалі розным чынам выявіць тое, што святы Лука перадае на пачатку свайго Евангелля: Божы Пасланец Арханёл Габрыэль прыносіць Марыі нечаканую і радасную вестку і атрымлівае Яе згоду на незвычайную місію. Марыя павінна нарадзіць Сына, якому дасць імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў.

Праваслаўныя адзначаюць Дабравешчанне 7 красавіка.

Каталікі і пратэстанты адзначаць Вялікдзень 5 красавіка, праваслаўныя — 12 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0