Самалёт рэйсам з чэшскага горада Брно ў Маскву сеў з нераскрытым шасі ў аэрапорце Дамадзедава і заблакаваў узлётна-пасадачную паласу. Пра гэта паведамілі ў Расавіяцыі, перадае ТАСС.

«Інцыдэнт адбыўся з турбавінтавым аднаматорным самалётам Epic LT, на борце якога знаходзіўся толькі экіпаж — два чалавекі. Пры пасадцы яны, па папярэдніх дадзеных, не пацярпелі», — сказаў прадстаўнік ведамства.

Cамолет знаходзіцца ў межах паласы і з-за праблем з шасі заблакаваў яе працу. Аэрапорт працуе толькі з адной узлётна-пасадачнай паласой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0