Пра гэта журналістам заявіў міністр гандлю Валянцін Чаканаў, перадае БЕЛТА.

Міністр падкрэсліў, што беларусы па-ранейшаму будуць мець магчымасць рабіць закупы ў замежных інтэрнэт-крамах. «Гэты канал будзе працаваць і далей, але тут трэба прымаць некаторыя нарматыўныя прававыя акты, каб гэты гандаль быў ўпарадкаваны», — сказаў Валянцін Чаканаў. «Мы гэтым шляхам ідзем, і ўжо некаторыя пытанні ў гэтым кірунку вырашылі», — дадаў ён.

Валянцін Чаканаў адзначыў, што замежныя інтэрнэт-крамы забіраюць частку абароту ў айчынных вытворцаў. Для таго каб канкураваць на роўных, беларускай лёгкай прамысловасці трэба не толькі вырабляць якасную і даступную прадукцыю, але і ўдасканальваць метады продажу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0