Пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, Мінск, снежань 2014 г.: пасол Расіі ў Беларусі Сурыкаў, пасол Расіі ва Украіне Зурабаў, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Фота з рэпартажу Сяргея Зініна.

Члены фракцыі КПРФ у Дзярждуме Валерый Рашкін і Сяргей Абухаў папрасілі расійскі МЗС прапанаваць прэзідэнту адхіліць Міхаіла Зурабава ад пасады пасла ва Украіне, паведамляе 25 сакавіка РІА Навіны.

У сваім запыце на імя кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова дэпутаты адзначаюць, што Зурабаў быў прызначаны паслом у 2009 годзе, аднак яго дзейнасць за гэтыя гады не спрыяла прадухіленню росту антырасійскіх настрояў ва Украіне, прадухіленню Майдана.

Паводле дэпутатаў, эксперты не толькі падвяргаюць дзейнасць пасла сур'ёзнай крытыцы, але і нярэдка ацэньваюць як правал палітыкі Расіі ва Украіне.

На думку Рашкіна і Абухава, адсутнасць актыўнай працы Зурабава прывяла «да знікнення як-небудзь прынцыповага і паслядоўнага адстойвання інтарэсаў Расіі і рускіх ва Украіне».

Пры гэтым камуністы ўказалі на тое, што з паслом ЗША ва Украіне палітыкі гэтай краіны лічыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?