Opportunity. Фота: NASA

Opportunity. Фота: NASA

«Фінішная стужка парваная не была, але NASA святкуе перамогу», — пішуць у афіцыйным блогу аэракасмічнага агенцтва.

Марсаход Opportunity прайшоў па паверхні Марса 42 195 метраў — рыхтык марафонскую дыстанцыю.

Час, затрачаны марсаходам на марафон, далёкі ад чалавечых рэкордаў. У 2014 годзе кеніец Дэніс Кімета прабег марафон за 2 гадзіны, 2 хвіліны і 57 секунд. Марсаходу Opportunity на тую ж дыстанцыю спатрэбілася 11 год і два месяцы.

«Гэта першы раз, калі створаны чалавекам праект пераадолеў такую дыстанцыю на паверхні іншай планеты», — заявіў Джон Калас, менеджар праекту Opportunity.

Папярэдні рэкорд дыстанцыі на іншай планеце (па розных ацэнках, 37-42 км) належыў савецкаму Лунаходу-2, але быў пабіты Opportunity ў мінулым годзе.

Паралельна з Opportunity з 6 жніўня 2012 года па Марсе ездзіць іншы марсаход — Curiosity. З 2003 па 2009 год быў актыўны «брат» Opportunity — Spirit. Ён прыпыніў дзейнасць, калі завязнуў у пясчанай дзюне, сувязь з ім была страчаная ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?