Міравое пагадненне, якое заснавальнік фонду Marshall Capital Partners Канстанцін Малафееў заключыў з ВТБ, прадугледжвае скарачэнне выплат па пазыцы з працэнтамі з $ 596 млн да $100 млн, піша газета «Коммерсантъ».

Паводле выдання, дамоўленасць была дасягнутая яшчэ ў студзені, пасля чаго ўзаемныя судовыя пазовы былі адкліканыя.

Суразмоўца выдання з асяроддзя Малафеева звязвае ўрэгуляванне канфлікту за $100 млн з «грамадзянскай пазіцыяй» бізнэсмэна, які прымаў актыўны ўдзел у «падтрымцы Крыма і Данбаса», а таксама падтрымліваў адносіны з ключавымі дзеячамі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігарам Стралковым і Аляксандрам Барадаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?