У штогадовым пасланьні да Кангрэсу прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць свабоду ў Беларусі.

«Мы падтрымліваем свабоду ў краінах ад Кубы і Зімбабвэ да Беларусі», — заявіў прэзыдэнт ЗША.

Дж.Буш заклікаў падтрымаць распрацаваную яго адміністрацыяй праграму замежнай дапамогі «Выклік тысячагодзьдзя».

«Гэтая праграма ўмацоўвае дэмакратыю, празрыстасьць і вяршэнства закону ў краінах, якія разьвіваюцца, і я прашу вас цалкам фінансаваць гэтую важную ініцыятыву», — заявіў прэзыдэнт ЗША.

Джордж Буш, разважаючы аб распаўсюдзе дэмакратыі, аднёс Беларусь разам з Кубай, М’янмай і Зімбабвэ да рэшткі краін — фарпостаў рэпрэсіяў.

Паводле «Радыё Свабода»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0