У Наваполацку 17 сакавіка 28-гадовы жыхар Расонскага раёну скраў з кіёска 400 латарэйных білетаў і раздаў іх мінакам, паведамляе БЕЛТА.

Злачынца хацеў скрасці з кіёска «Беларускіх латарэй» грошы, але калі не знайшоў іх, вырашыў узяць латарэйныя білеты. Пэўна, пазней ён палічыў здабычу непатрэбнай.

Як высветлілі следчыя, у момант здзяйснення злачынства мужчына быў нецвярозым.

Следчыя знайшлі на месцы злачынства сляды пальцаў на разбітым шкле кіёска. Па іх быў вызначаны злачынца. Мужчына быў раней судзімы за маёмасныя злачынствы. Зараз яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі па арт. 205 (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?