Эдуард Лобаў, фота Сяргея Гудзіліна

Эдуард Лобаў, фота Сяргея Гудзіліна

Каля станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста, былога палітвязня Эдуарда Лобава. Пра гэта паведамляе spring96.org са спасылкай на сведак затрымання.

Таксама на вуліцы Калініна «ціхары» затрымалі юнака, які вяртаўся з шэсця. Яго запхнулі ў «славуты» сіні мікрааўтобус. Гэта Цімур Сідорык.

Як высветлілася, ён катэгарычна адмовіўся згарнуць сцяг, калі выйшаў з плошчы Бангалор. Ён з сяброўкай сеў у тралейбус, каб дабрацца да метро. За імі ўвязаўся пераапрануты супрацоўнік міліцыі, які відаць і выклікаў падмацаванне. Па выхадзе з транспарту на вуліцы Чорнага, Цімура чакаў сіні мікрааўтобус.

Затрыманы яшчэ адзін малады чалавек, які затрымаўся на Бангалоры. Факт затрымання зафіксавалі назіральнікі, з якімі супрацоўнікі міліцыі разбіраюцца. Яны патрабуюць выдаліць відэа затрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0