Салігорскі «Шахцёр» упершыню стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі. Фінальную серыю супраць мінскага «Юнацтва» пераможца рэгулярнага чэмпіянату выйграў з лікам 4: 0.

25 сакавіка ў чацвёртым матчы «Шахцёр» перамог суперніка ў Мінску — 3: 1 (0:1, 2:0, 1:0).

20 і 21 сакавіка на сваёй пляцоўцы салігорцы ўзялі верх над «Юнацтвам» 4:3 і 4:1, 24 сакавіка ў сталіцы — 5:1.

«Юнацтва» другі год запар атрымала срэбныя медалі. У мінулым сезоне яна прайграла фінальную серыю гродзенскаму «Нёману». У 1999 і 2008 гадах сталічны клуб таксама быў другім. «Шахцёр» апошні раз узнімаўся на п'едэстал ў 2013 годзе (трэцяе месца).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?