Людзі адчулі карысць ад дзяржаўнага рэгулявання інтэрнэт-прасторы. Такое меркаванне 25 сакавіка ў ходзе правядзення прыёму грамадзян і прамой тэлефоннай лініі ў Шчучыне выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Змяненні ў заканадаўстве далі магчымасць унесці пэўныя карэктывы ў работу інтэрнэт-рэсурсаў. Дзяржаўнае рэгуляванне гэтай сферы неабходна, і грамадзяне ўскладаюць на яго пэўныя надзеі, аб чым сведчаць у тым ліку звароты ў час прамых ліній і сустрэч.

Так, у Міністэрства інфармацыі паступіла нямала паведамленняў наконт работы інтэрнэт-рэсурсаў.

Нават калі часам гэтыя пытанні патрабуюць у большай ступені работы праваахоўных органаў, гэта паказвае, што людзі атрымалі і ацанілі дадатковы канал для вырашэння праблем, могуць разлічваць на дзяржаўную дапамогу. Праводзяцца праверкі, закрываюцца сайты з-за распаўсюджвання наркотыкаў і г.д. «Гэтыя і іншыя дэструктыўныя праявы праз інтэрнэт павінны спыняцца», - падкрэсліла Лілія Ананіч.

Асобныя нормы заканадаўства, якія датычацца рэгулявання інтэрнэт-прасторы, дапрацоўваюцца. Так, падрыхтаваны змяненні ва ўказ нумар 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».

Плануецца закрыць існуючыя пралазы для ўладальнікаў сайтаў у плане іх адказнасці за «каментатараў» на сваіх рэсурсах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?