У сяле Промінь каля Луцка ўпаў самалёт-«кукурузнік», якім быў набіты кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. Пілот загінуў.

Катастрофа адбылася каля 00:30 у чацвер, 26 сакавіка, паведамляе volynpost.com

Самалёт Ан-2 упаў на дарогу і плот адной з сядзібаў на вуліцы Перамогі. Пры гэтым ён пашкодзіў дах дома і лініі электраперадачы, таму ў сяле цяпер перабоі з электразабеспячэннем.

Як распавядаюць відавочцы, самалёт узляцеў з імправізаванай ўзлётнай паласы, якая знаходзіцца паблізу месца аварыі на полі. У паветры пілот развярнуў машыну і спрабаваў сесці на месцы ўзлёту, аднак самалёт пачаў губляць вышыню і ўпаў на вуліцу.

Цікава, што жыхары вёскі даўно ведалі аб наяўнасці самалёта і выкарыстання яго для кантрабанды. Машына раней працавала для раскідвання ўгнаенняў на палях, аднак яе выкупілі і вырашылі выкарыстаць для кантрабанды.

Гэты палёт дакладна не першы, бо жыхары Проміня і раней чулі гул рухавіка. Яны перакананыя, што цыгарэты павінны былі везці для продажу ў Польшчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0