Судзьдзя салігорскага раённага суду Аляксандар Бураўцоў пакараў прадпрымальніцу Ларысу Насановіч 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Яе затрымалі ўчора на цэнтральнай плошчы Салігорску падчас збору подпісаў за адмену ўказу №760 А.Лукашэнкі, які забараняе прадпрымальнікам мець наёмных рабочых. Спн.Насановіч правяла ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Сьведкамі на судзе былі тры міліцыянты, а таксама два супрацоўнікі ўпраўленьня ідэалёгіі гарвыканкаму. На судзе дэманстраваўся відэазапіс учорашняй акцыі прадпрымальнікаў. Асудзілі Ларысу Насановіч па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага кодэксу.

Прадпрымальнік Аляксандар Цацура таксама асуджаны на 15 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?