«Океан Ельзи» з нагоды 20-годдзя ладзіць тур па Украіне, Еўропе і Амерыцы. У межах яго зоркі ўкраінскага року завітаюць і ў Беларусь, паведамляе Naviny.by.

Канцэрты пройдуць 26 красавіка ў Гомелі, 27 красавіка ў Віцебску, 29 красавіка ў Гродне і 30 красавіка ў Брэсце.

На іх гурт выканае «настальгічную» праграму са сваіх галоўных хітоў, у тым ліку «Без бою», «Вiще неба», «Я так хочу», «Така, як тi», «Квiтка» і «Все буде добре».

Цэны на квіткі каштуюць у раёне 300—600 тысяч.

З канцэртам у Мінску гурт выступаў у лістападзе мінулага года. Тады вакаліст гурта Святаслаў Вакарчук зняў феерычнае відэа залі «Мінск-Арэны», але канцэрт таксама запомніўся тым, што адміністрацыя адбірала ў слухачоў украінскія сцягі.

***

«Океан Ельзи» («Акіян Эльзы») быў створаны ў 1994 годзе ў Львове. Гурт грае ўкраінамоўны поп-рок, выдаў 8 студыйных альбомаў і тры дзясяткі відэакліпаў. Папулярнасць здабыў у 1998 годзе з дэбютным альбомам «Там, де нас нема». Сёння адзін з самых папулярных рок-гуртоў Украіны, добра вядомы ў СНД. У 2012 годзе прызнаны на ўкраінскай прэміі YUNA «Найлепшым гуртом дваццацігоддзя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?