Заяву аб эканамічнай няздольнасці прадпрыемства дасылае крэдыторам кампаніі.

На сходзе акцыянераў 9 сакавіка прынялі рашэнне аб падачы ў суд заявы аб банкруцтве ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова».

Таварыства імкнецца вярнуць плацежаздольнасць, для гэтага ўвахо­дзіць у працэдуру санацыі.

Паводле заявы аб эканамічнай няздольнасці холдынгу, плацежаздольнасць кампаніі памяншаецца цягам апошніх гадоў. Яна не можа стабільна аплачваць рахункі і мае высокую фінансавую рызыку. Забяспечанасць уласнымі абаротнымі сродкамі не перавышае мінімальны дапушчальны ўзровень і працягвае памяншацца.

Кампанія вінаватая крэдыторам каля 288 мільярдаў 313 мільёнаў рублёў.

Запазычанасць па заробках і выхадной дапамозе перад работнікамі складае больш за чатыры мільярды рублёў. У холдынгу працуе 1 357 чалавек у пасёлку Чысць.

Выканальніку абавязкаў генеральнага дырэктара даручылі падрыхтаваць і падаць у эканамічны суд Мінскай вобласці заяву аб завядзенні працэдуры эканамічнай няздольнасці (банкруцтва).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?