Галоўны трэнер ХК «Юнацтва» Міхаіл Захараў, галоўны трэнер сталічнай каманды, паказаў арбітру сярэдні палец.
Інцыдэнт адбыўся у канцы трэцяга матча фінальнай серыі гульняў паміж «Юнацтвам» і салігорскім «Шахцёрам». Мінскі клуб прайграў з лікам 5:1, і Захараў не змог стрымаць эмоцыі. Пасля гульні ён увогуле назваў працу арбітраў «клаўнадай». 25 сакавіка на пасяджэнні дысцыплінарнага камітэта беларускай федэрацыі хакея было прынята рашэнне дыскваліфікаваць трэнера на 5 матчаў у чэмпіянаце і кубку.
Нагадаем, што 25 сакавіка «Шахцёр» перамог «Юнацтва» яшчэ раз, з лікам 3:1, і стаў чэмпіёнам Беларусі. Агульны лік у фінальнай серыі – 4:0 на карысць каманды з Салігорску.