Брус Лі ў фільме «Гульня смерці».

Брус Лі ў фільме «Гульня смерці».

Трэцяя частка баевіка «Іп Ман» распавядзе сярод іншага пра Бруса Лі — аднога з самых вядомых вучняў майстра баявых мастацтваў Іп Мана, распавядае The Hollywood Reporter.

Але на ролю маладога Бруса Лі не знайшлі акцёра. Яго вобраз адновяць з дапамогай камп’ютарнай графікі.

У фільме «Іп Ман — 3» Майк Тайсан прадстане ў вобразе паспяховага бізнесоўца, які зацікавіўся вулічнымі баямі. Яму прыйдзецца сутыкнуцца і з Брусам Лі, і з папулярным кітайскім байцом Доні Енам.

Праціўніка для фільма Тайсан абраў два гады таму, спытаўшы меркаванне карыстальнікаў кітайскай сацсеткі Weibo адносна найлепшага байца Кітая. Ідэя кінабойкі Тайсан-Ен яму спадабалася.

Фільм «Іп Ман — 3» выйдзе ў пракат у снежні 2015 года.

Майк Тайсан у хуткім часе атрымае ўласны біяграфічны фільм. Яго здыме Марцін Скарсэзэ, а ролю баксёра выканае Джэймі Фокс. Таксама і Брус Лі мае атрымаць біяэпік — яго зробіць прадзюсарская кампанія дачкі актора, Bruce Lee Entertainment.

Брус Лі — славуты кітайскі актор, папулярызатар і рэфарматар кітайскіх баявых мастацтваў. Зняўся ў 36 фільмах, здабыў вялікую папулярнасць на Захадзе. Настаўнікам Бруса Лі быў Іп Ман, які навучыў актора стылю він чун, які робіць акцэнт на баях без зброі. Брус Лі вядомы тым, што меў настолькі хуткія ўдары, што іх прыходзілася здымаць з частатой не 24, а 32 кадры на секунду.

Брус Лі памёр у 1973 годзе. Называюцца розныя прычыны смерці — ад прыняцця няправільнай таблеткі ад галаўнога болю да забойства іншымі майстрамі баявых мастацтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?