Найбуйнейшы лаўкостар Еўропы — група Wizz Air — з 20 красавіка закрывае сваю ўкраінскую авіякампанію «Wizz Air Украіна». Пра гэта паведамляе сайт кампаніі.

Закрываюцца маршруты ў Барселону, Валенсію, Кутаісі, Маскву, Мілан, Неапаль, Венецыю. Пасажырам, якія набылі квіткі на гэтыя рэйсы, пакрыюць іх поўны кошт.

Пры гэтым Wizz Air застаецца працаваць ва Украіне, але ў меншых маштабах. З 20 красавіка Wizz Air Hungary выконваць толькі 8 рэйсаў ва Украіну і з Украіны — ў Будапешт, Лондан, Кёльн, Дортмунд, Гамбург, Катавіцы, Ларнаку і Мюнхен.

Пасажырам, якія набылі квіткі на гэтыя рэйсы на даты з 20 красавіка 2015 года, неабходна перабраніраваць пералёт праз авіякампанію Wizz Air Hungary.

У кампаніі адзначылі, што былі вымушаныя прыняць такое рашэнне з-за працяглай напружанасці ва Усходняй Украіне, дэвальвацыю і няўстойлівасць украінскай грыўні, абмежаванні плацяжоў пастаўшчыкам у сувязі з кантролем за замежнай валютай і нявызначанасць новых парадкаў для авіяцыі і абмежаванні, якія могуць быць гэтым выкліканыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?