Выява: mediasat.info

Выява: mediasat.info

Крымскі тэлеканал ATR, можа прыпыніць дзейнасць 1 красавіка, паведамляе Сегодня.ua.

ATR ёсць адзіным каналам у свеце, што вядзе вяшчанне на крымскататарскай мове (таксама па-руску і па-украінску). З наступнага месяца ён можа спыніць вяшчанне.

Тэрмін рэгістрацыі тэлеканалу завяршаецца 1 красавіка. Дакументы на перарэгістрацыю не зацвердзіў Раскамнагляд.

Закрыццё пагражае не толькі самому ATR, але і іншым медыярэсурсам, што ўваходзяць з ім у холдынг: дзіцячаму каналу Lale, радыёстанцыям «Мейдан» і «Лідар», інтэрнэт-парталу «15 хвілін», кажа ў інтэрв’ю «Крым. Рэаліі» гендырэктар тэлеканала Эльзара Іслямава.

Супрацоўнікі тэлеканала накіравалі ліст да кіраўніцтва Расіі і Крыма з просьбай падтрымаць ATR і іншыя крымскататарскія СМІ. Да Раскамнагляда таксама звярнулася расійская Рада пры прэзідэнце па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека. У звароце Рада кажа, што крымчукі «лічаць гэтыя СМІ нацыянальнай спадчынай, звязваюць з імі надзеі на адраджэнне мовы, культуры, самабытных традыцый народу».

Тэлеканал запусціў марафон «Не забівайце ATR» і пачаў адлік да 1 красавіка.

Кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў тым часам паведаміў, што Раскамнагляд проста вярнуў дакументы на дапрацоўку. На яго думку, тэлеканал наўмысна дапускае памылкі, каб Раскамнагляд не мог выдаць дакументы. Аксёнаў мяркуе, што праблемы справакаваныя антырасійскімі сіламі з мэтай раздзьмухвання скандалу.

Каналу ATR не раз чыніліся перашкоды: адключаўся інтэрнэт, праводзіліся ператрусы.

Кіраўнік Крыма Аксёнаў лічыць, што тэлеканал «сутыкае лбамі па нацыянальнай прыкмеце, спрабуе ўбіць клін між намі, рускімі, і крымскімі татарамі». Работу такога тэлеканалу ў «напаўваенны» час ён назваў «недапушчальнай».

Глядзіце таксама: Крымскія татары знялі відэакліп на песню «Акіяна Эльзы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?