Брытанскі рэжысёр Саманта Тэйлар-Вуд афіцыйна абвясціла аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у здымках працягу фільма «Пяцьдзесят адценняў шэрага», які прынёс ёй славу.

AP

AP

«Я не вяртаюся ў рэжысёрскае крэсла для стварэння сіквелаў, — паведаміла рэжысёр у заяве, распаўсюджанай у сераду. — Але я жадаю поспеху любому, хто возьме на сябе гэтак павабную адказнасць і створыць яшчэ дзве ці тры серыі».

Фільм «Пяцьдзесят адценняў шэрага» зрабіў сапраўдную сенсацыю ў многіх краінах. Ён выйшаў у пракат у лютым і прынёс яго стваральнікам 558,5 млн даляраў пры вытворчых выдатках у 40 млн даляраў.

Як паведамляюць кінематаграфічныя колы, галоўнай прычынай выхаду Саманты Тэйлар-Вуд з праекта сталі яе нацягнутыя адносіны з аўтаркай трылогіі «Пяцьдзесят адценняў шэрага» брытанскай пісьменніцай Э.Л.Джэймс. Апошняя пастаянна ўмешвалася ў здымкі і настойвала на больш адкрытых эратычных сцэнах.

Адначасова стала вядома, што сцэнарыст Кэлі Марсэл таксама адмовілася ад працы над працягам фільма. «У выніку, — адзначае штотыднёвік Hollywood Reporter, — прадзюсары аказаліся ў сітуацыі, калі ім прыйдзецца шукаць новы творчы калектыў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?