Сёння нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе чарговы матч адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 г. У Скоп'е яна згуляе са зборнай Македоніі. Матч пачнецца ў 22:45 і будзе паказаны на тэлеканале «Беларусь-2».

Пасля чатырох гульняў у беларускай зборнай толькі адно ачко: нічыя з Люксембургам. Затым зборная тройчы прайграла: на сваім полі Украіне і Славакіі, Іспаніі ў гасцях. Праўда, з таго часу ў каманды змяніўся галоўны трэнер. І цяпер ёй кіруе Аляксандр Хацкевіч.

Сёння таксама гуляюць Іспанія — Украіна, Славакія — Люксембург.

Пасля 4-х гульняў: Славакія — 12, Іспанія, Украіна — 9, Македонія — 3, Беларусь, Люксембург — 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0