Смаргонскі міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў спыніў незаконную дзейнасць 36-гадовага жыхара Смаргоні, які займаўся на працягу 2014 года ўвозам з-за мяжы і продажам на тэрыторыі Беларусі легкавых аўтамабіляў, паведамілі ў прэс-службе КДК. 

Работнікі фінансавай міліцыі ўстанавілі, што легкавыя аўтамабілі для далейшага продажу ён набываў на тэрыторыі Літвы. Аўтамабілі рэгістраваў на падстаўных асоб, у асноўным на сваякоў і знаёмых. Потым прадаваў аўтамабілі на аўтарынку ў Мінску, а таксама ў Смаргоні. 

Усяго беларус увёз і перапрадаў не менш як восем легкавых аўтамабіляў, атрымаўшы даход больш чым 865 млн. рублёў.

Па гэтым факце Смаргонскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў распачата крымінальная справа. Максімальны тэрмін пакарання за гэта злачынства прадугледжвае пазбаўленне волі на пяць гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?