На сайце YouTube з'явілася відэа, на якім можна пабачыць спаборніцтвы ў незвычайнай дысцыпліне. Гэты від спорту не мае назвы, але яго можна апісаць як «перацягванне чоўна» па аналогіі з перацягваннем канату.

Сутнасць спаборніцтваў заключаецца ў тым, што каманды весляроў па 6 чалавек сядаюць у дрэганбот (вялікае каноэ на 20 месцаў) адна насупраць другой і вяслуюць у розныя бакі. Перамагае тая каманда, якая ссуне каноэ да пераможнай адзнакі.

Фота Ольштынскага клуба водных відаў спорту. 

Фота Ольштынскага клуба водных відаў спорту. 

Чэмпіянат па «перацягванні чоўна» прайшоў у польскім горадзе Ольштын 21—22 сакавіка.

Фота Ольштынскага клуба водных відаў спорту.

Фота Ольштынскага клуба водных відаў спорту.

Гонкі на дрэганботах — папулярны від воднага спорту ва ўсім свеце, аднак менавіта палякі прыдумалі «перацягваць» човен у басейне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?