Фота: rusbusiness.biz

Фота: rusbusiness.biz

З дапамогай новай электроннай сістэмы пракату ў Мінску можна будзе арандаваць ровар, распавядае «СБ».

Максімальны тэрмін арэнды — 24 гадзіны. Ровары будуць выстаўленыя на велапаркоўках і абароненыя электронным замком.

Каб атрымаць ровар, трэба будзе здабыць пароль на алнайн-сэрвісе. Праз ідэнтыфікацыю карыстальніка сістэма будзе ўзнагароджваць бонусамі сумленных карыстальнікаў і караць абмежаваннямі тых, хто парушае правілы арэнды.

Арганізатары акцыі ўжо здабылі для праекту 37 былых у выкарыстанні ровараў. Зараз валанцёры іх рамантуюць і рыхтуюць да сезона. Ахвочых дапамагчы просяць звяртацца ў «Гараж № 38» (пр-т. Незалежнасці, 44).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?