У сусветны Дзень смеху пройдзе выключна сур’ёзная сустрэча з выключна сур’ёзным чалавекам!
1 красавіка ў 19.00 у кнігарні «логвінаЎ» выступіць музыка і мастак Лявон Вольскі. Уваход вольны.
Вольскі выканае ўласныя песні, прэзентуе набор радасных паштовак «Святы, якія заўжды з табой» ды правядзе аўтограф- і сэлфі-сэсію з усімі ахвочымі.
Можаце не верыць, але:
З 1 красавіка зарплаты кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў будуць залежаць ад прадукцыйнасці працы
З 1 красавіка інтэрнэт-правайдары павысяць цэны на інтэрнэт
На Дзень дурня ў Мінску зменяцца назвы 51 прыпынку