Да 110-гадовага юбілея класіка беларускага выяўленчага мастацтва Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва зноў вяртаецца да творчасці гэтага выдатнага мастака (упершыню яго працы экспанаваліся ў галерэі ў 2007 годзе).

Сёння дэманструецца прыватная калекцыя жывапісу і графікі мастака, у якой галоўным чынам прадстаўлены яго эцюды, эскізы да маляўнічых палотнаў, графічныя работы і замалёўкі розных гадоў, пачынаючы з 1930-х гг. У экспазіцыю ўвайшло больш за 60 работ.

Адкрыццё выставы адбудзецца 31 сакавіка 2015 года ў 18:00.

Спецыяльны анонс выставы адбудзецца 29 сакавіка 2015 ў 15:00 у Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх, уваход вольны) у рамках творчай сустрэчы з даследнікамі і захавальнікамі творчай спадчыны Міхаіла Сеўрука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0