«Надзеі на хэпі-энд у адборачным цыкле EURO-2016 для беларускай зборнай даўно мёртвыя. Але вось надзея на поспехі ў будучыні пачынае ўваскрасаць. Прыход Аляксандра Хацкевіча асвятліў наша хмурнае ў апошнія гады царства», — піша Pressball.by. Ужо ў дэбютным паядынку новы рулявы прывёў нацыянальную каманду Беларусі да першай перамогі ў кваліфікацыі.

Пераможанай аказалася зборная Македоніі: 1:2

Матч адбыўся ў Скоп'е на стадыёне «Філіп II». Склад каманды Беларусі: Жаўноў — Шытаў, Мартыновіч (к), Філіпенка, Бардачоў — Маеўскі (Пуціла, 80) — Калачоў, А.Глеб (Драгун, 87), Кісляк, Стасевіч (Няхайчык, 93) — Карніленка.

Галы ў беларусаў забілі Калачоў (44) і Карніленка (82).

У нашай групе Славакія перамагла Люксембург — 3:0, а Іспанія — Украіну — 1:0

Пасля 5 тураў: Славакія — 15, Іспанія — 12, Украіна — 9, Беларусь — 4, Македонія — 3, Люксембург — 1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0