Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашае на літаратурна-гістарычную імпрэзу «Невядомыя старонкі гісторыі беларускай эміграцыі».

Як вяртаюцца з небыцця імёны і факты эміграцыйнай гісторыі, раскажуць:

Ганна Запартыка, Ганна Кісліцына, Арсень Ліс, Алена Макоўская, Зміцер Саўка, Ціхан Чарнякевіч.

Акрамя таго, укладальнікі і выдаўцы раскажуць пра адметныя кнігі, выдадзеныя ў Беларусі апошнім часам:

Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. «Рада БНР (1970—1982): Падзеі і дакументы» (з серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны»),

Л. Юрэвіч. «Відымусы».

Альманах № 37 «Запісаў Беларускага інстытуту навукі і мастацтва».

Вядоўца — навуковец Наталля Гардзіенка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?