Леанарда Дзі Капрыа ўзначаліў рэйтынг самых высокааплатных акцёраў Галівуда за 2014 год, паведамляе выданне The Hollywood Reporter.
Першае месца ён заняў дзякуючы ганарару $25 млн за ролю фінансавага махляра ў карціне «Воўк з Уол-стрыт». Хоць гэтая сума ўключае ў сябе таксама яго даходы ў якасці прадзюсара і працэнты ад збораў.
Следам за Дзі Капрыа ідзе група акцёраў, кожны з якіх атрымаў за ролю па $20 млн. Гэта акцёры: Роберт Даўні-малодшы, Сандра Балак, Анджэліна Джалі, Дензел Вашынгтан і Мэт Дэйман.
Акцёр Дуэйн Джонсан змог зарабіць за ролю ў фільме «Геркулес» $15 млн.
Марк Уолберг атрымліваў за ролю летась ад $10 млн да $15 млн за фільм.