Сёння каталікі святкуюць Вербніцу (Пальмовую нядзелю).

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Наступны тыдзень — Страсны (Вялікі), у ім — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

Праваслаўныя адсвяткуюць Вербніцу 5 красавіка. А Вялікдзень сёлета прыпадае ў каталікоў на 5 красавіка, у праваслаўных — на 12 красавіка.

У Мінску каля касцёлаў сёння масава прадаюць вербы — на кожны густ. За ўпрыгожаную вярбіну просяць 20 тысяч рублёў, за простую — 5—10 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?