Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у той дзень а 19.08 у службу выратавання паступіла паведамленне пра тое, што на балконе кватэры на дзевятым паверсе жылога дома па вуліцы Маскоўскай знаходзіцца 12-гадовы хлопчык, які пагражае, што гатовы скочыць уніз.

Падраздзяленні МНС неадкладна выехалі на месца. Камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 3 Брэсцкага гарадскога аддзела па НС Андрэй Булько вырашыў дзейнічаць з кватэры. Выйшаўшы з пакоя на балкон, ён увесь час размаўляў з хлопчыкам і павольна набліжаўся да яго. Такім чынам, ні на хвіліну не спыняючы размовы, выратавальніку ўдалося завесці падлетка назад у пакой, пасля чаго хлопчык быў перададзены медыцынскім работнікам.

З падзякай на адрас Андрэя Булько ў Брэсцкі гарадскі аддзел па НС звярнулася бабуля школьніка. За прафесіяналізм, ініцыятыву і дасканалыя дзеянні, праяўленыя пры вырашэнні службовых задач, камандзіра аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 узагародзілі грашовай прэміяй Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?