Дзяўчына другога пілота Airbus A-320, які разбіўся на поўдні Францыі, прызналася нямецкаму выданню Bild, што чакае дзіця ад Андрэаса Любіца.

26-гадовая школьная настаўніца Катрын Гольдбах (Kathrin Goldbach), з якой лётчык планаваў стварыць сям'ю, даведалася, што цяжарная некалькі тыдняў таму. Выданне не ўдакладняе, ці ведаў Любіц пра тое, што хутка стане бацькам.

Як адзначае The Mirror, Гольдбах і Любіц пазнаёміліся, калі былі падлеткамі. У нямецкім горадзе Мантабаўр яны разам працавалі ў закусачнай Burger King. Пазней яны пераехалі ў Дзюсельдорф, дзе Любіц вывучыўся на пілота.

На працягу сямі апошніх гадоў пара некалькі разоў разрывала адносіны і аднаўляла іх зноў. На думку сяброў, Любіц быў залішне строгі да дзяўчыны: не дазваляў ёй насіць адкрытую вопратку і не дазваляў мець зносіны з мужчынамі. Апрача таго ў яго нярэдка назіраліся перапады настрою. За пару тыдняў да авіякатастрофы пара чарговы раз рассталася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?