AP

AP

Ва Узбекістане завяршылася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Паведамляецца, што ў нядзелю ў краіне было адкрыта звыш 9 тысяч выбарчых участкаў.

Яўка на выбарах, па дадзеных выбарчай камісіі, перавысіла 70%. Правам голасу ва Узбекістане валодаюць звыш 20 млн грамадзян.

Мала хто сумняваецца, што перамогу чарговы раз атрымае 77-гадовы дзеючы кіраўнік Узбекістана, з 1989 г., Іслам Карымаў, якому фармальна супрацьстаялі тры кандыдаты ад партый, якія падтрымліваюць цяперашнюю ўладу.

Апазіцыя ва Узбекістане падвяргаецца пераследам, многія актывісты знаходзяцца за кратамі альбо пакінулі краіну з-за рэпрэсій. Незалежным кандыдатам удзельнічаць у выбарах не дазволілі.

На прэзідэнцкіх выбарах 2007 года за Карымава, калі верыць афіцыйнай статыстыцы, прагаласаваў 91% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?