Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ адхіліць запрашэнне расійскіх уладаў прыняць удзел у святочных мерапрыемствах у гонар 70-годдзя Перамогі над Германіяй 9 мая ў Маскве, распавялі мясцоваму выданню «Санкей» крыніцы ва ўрадзе.

Газета піша, што Сіндза Абэ адмовіцца ад паездкі ў Маскву ўслед за лідарамі ЗША, Францыі і Германіі, улічваючы тэрытарыяльную спрэчку з Расіяй з нагоды паўднёвых Курыл і адсутнасць мірнай дамовы паміж дзвюма дзяржавамі па выніках Другой сусветнай вайны.

На парадзе з нагоды 60-гадовай гадавіны Перамогі над Германіяй у Маскве прысутнічалі прэзідэнт ЗША Джордж Буш, канцлер ФРГ Герхард Шродэр, прэзідэнт Францыі Жак Шырак і прэм'ер Японіі Дзюн'іціра Каідзумі.

Цяперашнюю цырымонію лідары дзяржаў праігнаруюць на фоне санкцый у дачыненні да Расіі з-за ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны і далучэння Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?